Белорусский портал в Казахстане

Конкурс "Студэнт года Саюзнай дзяржавы" ўпершыню пройдзе ў 2019 годзе



Пра гэта паведаміў другі сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Алег Дзікун.

Конкурс "Студэнт года Саюзнай дзяржавы" плануецца правесці ў 2019 годзе.

Пагадненне аб правядзенні конкурсу будзе падпісана паміж БРСМ і Расійскім саюзам моладзі ў час XIII фестывалю "Моладзь за Саюзную дзяржаву" ў Растове-на-Доне.

"Конкурс "Студэнт года" стаў ужо знакавым для БРСМ, падобны праект праводзіцца і ў Расіі, таму мы вырашылі іх аб`яднаць. Ужо ў наступным годзе лепшыя студэнты дзвюх краін сустрэнуцца на праекце "Студэнт года Саюзнай дзяржавы". Падпішам таксама пагадненне і палажэнне аб беларуска-расійскім бізнес-інкубатары, які адкрыецца ў лістападзе ў Маскве. Беларуская моладзь, у якой ёсць гатовы бізнес, зможа паўдзельнічаць у майстар-класах, сустрэчах з прадстаўнікамі расійскага бізнесу і рознымі ментарамі. Плануем заключыць рэгіянальныя пагадненні паміж маладзёжнымі арганізацыямі дзвюх краін", - расказаў Алег Дзікун.

У праграме фестывалю сустрэча актыву БРСМ з прадстаўнікамі Растоўскай абласной моладзевай грамадскай арганізацыі "Данскі саюз моладзі" і Асацыяцыяй трэнераў Расійскага саюза моладзі.

"Расійскія калегі прэзентуюць нам свае напрацоўкі і правядуць трэнінгі для павышэння лідарскіх якасцей моладзі дзвюх краін. На форуме будуць прадстаўлены і праекты, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, пройдзе футбольны матч паміж зборнымі камандамі Беларусі і Расіі", - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ.   

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю - конкурс выканаўцаў моладзевай песні. Беларусь на конкурсе прадставяць дзевяць вакалістаў. Канкурсантаў будзе ацэньваць прафесійнае журы, у якое ўвойдуць вядомыя артысты і музыканты дзвюх краін. Старшыня журы гэтага года - расійская спявачка і актрыса Ілона Бранявіцкая. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Растоў-на-Доне чакае ўдзельнікаў фестывалю 12-17 верасня. Праект праводзіцца для выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, стварэння адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацавання дружбы моладзі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання лепшых ідэй у галіне сучаснага моладзевага руху і развіцця супрацоўніцтва паміж моладзевымі аб`яднаннямі дзвюх стран.

8 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-410/1/44838
Текущая дата: 25.11.2024