Белорусский портал в Казахстане

Адказам на ўзмацненне санкцыйнага націску на Беларусь і Расію стане ўмацаванне адносін Масквы і Мінска



Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў.

"Узмацненне ўзаемадзеяння Масквы і Мінска, у першую чаргу ў сферы эканамічнай інтэграцыі, стане належным адказам на санкцыйны націск Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў. Так дзяржсакратар адказаў на пытанне аб тым, ці будзе знойдзена Мінскам альтэрнатыва паставак сваіх калійных угнаенняў пасля адмовы Літвы ажыццяўляць іх транзіт у свой порт.

"Якія б ні былі формы і фарматы націску на Беларусь і Расію, як бы часам неабгрунтавана і ва ўрон сабе ні рабілі суседзі і партнёры Расіі і Беларусі, узровень эканамічнай інтэграцыі, узаемаразумення і партнёрства ў адносінах урадаў, міністэрстваў і рэгіёнаў такі, што належным чынам будзе знойдзены паспяховы эканамічны адказ", - сказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

12 студзеня ўрад Літвы пастанавіў ануляваць з 1 лютага дагавор аб транзіце беларускіх угнаенняў у святле санкцый ЗША, уведзеных 8 снежня супраць "Беларуськалія". Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прыняць на працягу некалькіх дзён меры ў адказ, калі Літва будзе блакаваць транзіт беларускіх грузаў праз свае парты.

1 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-411/2/63272
Текущая дата: 23.12.2024