Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" павялічыць частату палётаў паміж Мінскам і Масквой



З 24 жніўня "Белавія" будзе ажыццяўляць палёты па маршруце Мінск — Масква (Дамадзедава) — Мінск сем разоў у дзень, паведамілі ў авіякампаніі.

"У пачатку гэтага года мы павялічылі колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Масквой да шасці штодня. Нашы спецыялісты адзначаюць рост пасажырапатоку на гэтым маршруце. Мы прынялі рашэнне выконваць рэйсы сем разоў у дзень, для таго каб прапанаваць максімальна камфортны час для пералёту паміж дзвюма сталіцамі для бізнес-пасажыраў. Таксама ўвядзенне новай частаты будзе спрыяць развіццю трансферных перавозак праз Нацыянальны аэрапорт Мінск", — цытуе прэс-служба гендырэктара ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоля Гусарава. 

Выкананне палётаў запланавана ў дзённы час на самалётах Boeing 737-500 у двухкласнай кампаноўцы. 

У кампаніі таксама нагадалі, што ў "Белавія" дзейнічае спецыяльны тарыфны прадукт — абанемент "Скайпас Белавія" на некалькі палётаў для пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць на лініі Мінск — Масква. 

"Белавія" выконвае рэгулярныя палёты ў сем гарадоў Расіі: Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Краснадар, Екацярынбург і Самару. З 8 чэрвеня 2015 года кампанія павялічыла колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам да чатырох штодня.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-411/4/31750
Текущая дата: 05.11.2024