Белорусский портал в Казахстане

Адзіная прамысловая палітыка Беларусі і Расіі не створыць праблем партнёрам па Еўразійскім эканамічным саюзе



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках праведзенага 29 верасня ў Маскве пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

На пасяджэнні бакі падпісалі план мерапрыемстваў па правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Андрэй Кабякоў растлумачыў, што ў ЕАЭС таксама распрацаваны дакумент аб правядзенні сумеснай прамысловай палітыкі, але ён мае больш агульны характар. А паколькі "двойка" - лакаматыў інтэграцыі, у Саюзнай дзяржаве больш прадметныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці.

"Тут няма ніякай супярэчнасці, - сказаў прэм`ер-міністр Беларусі. - Для астатніх дзяржаў мы адкрытыя і нашы тры партнёры па ЕАЭС могуць далучыцца да беларуска-расійскай сумеснай прамысловай палітыкі".

Прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў дадаў, што эканомікі Беларусі і Расіі ў прамысловым плане больш цесна звязаны гістарычна. Таму ў далейшым многія напрацоўкі, зробленыя Беларуссю і Расіяй у правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі, могуць быць выкарыстаны і ў ЕАЭС.

29 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-414/1/32772
Текущая дата: 09.05.2024