Белорусский портал в Казахстане

Расія настроена і далей паслядоўна рухацца па шляху ўзаемавыгаднай раўнапраўнай інтэграцыі з Беларуссю ў агульнай Саюзнай дзяржаве



Аб гэтым 25 лютага заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

Прэзідэнт Расіі таксама выказаў упэўненасць, што такі ж настрой будзе і ў далейшым дэманстраваць беларускі бок. За час існавання Саюзнай дзяржавы ўдалося многага дабіцца.

У прыватнасці, умацаваць гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхналагічныя, адукацыйныя і культурныя сувязі, нарасціць дагаворна-прававую базу ў розных галінах супрацоўніцтва.

"Паспяховы беларуска-расійскі вопыт садзейнічаў і садзейнічае развіццю інтэграцыйных працэсаў на ўсёй прасторы СНД.

Існуючыя напрацоўкі актыўна выкарыстоўваліся пры стварэнні Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і, нарэшце, Еўразійскага эканамічнага саюза", - нагадаў Уладзімір Пуцін.

Расійскі Прэзідэнт лічыць, што больш высокую аддачу для развіцця гаспадарчых сувязей можа прыносіць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У 2015 годзе Беларусь наведалі больш як 40 дэлегацый расійскіх рэгіёнаў.

Уладзімір Пуцін падзякаваў беларускаму калегу за тое, што ён удзяляе гэтаму напрамку супрацоўніцтва вялікую ўвагу, і пацвердзіў свае планы прыняць удзел у III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Мінску ў чэрвені.

25 лютага 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-414/1/34463
Текущая дата: 06.05.2024