Белорусский портал в Казахстане

20 студзеня ўвечары адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмеркавалі перспектывы актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.

Закрануты актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і агульная сітуацыя, што складваецца ў свеце.

Асаблівая ўвага ўдзелена тэматыцы барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Пацверджаны раней дасягнутыя дамоўленасці аб прадаўжэнні сумесных намаганняў і далейшай цеснай каардынацыі дзвюх краін па процідзеянні гэтай інфекцыі.

20 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-414/1/58156
Текущая дата: 05.05.2024