Белорусский портал в Казахстане

МАЗ падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з урадам Смаленскай вобласці



Падпісана пагадненне ААТ «МАЗ» і ўрадам Смаленскай вобласці аб супрацоўніцтве пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Дакумент завераны подпісамі генеральнага дырэктара Мінскага аўтазавода Валерыя Іванковіча і губернатара расійскага рэгіёна Васіля Анохіна. Ён прадугледжвае арганізацыю цэнтра па вытворчасці і сэрвісным абслугоўванні спецыяльнай і камунальнай тэхнікі. З’яўленне такога цэнтра дасць магчымасць павысіць вытворчы патэнцыял, стварыць дадатковыя рабочыя месцы і стане магутным стымулам развіцця эканомікі.

Цяпер прапрацоўваюцца пытанні размяшчэння новага прадпрыемства на тэрыторыі рэгіёна, у тым ліку ў індустрыяльных парках і асаблівай эканамічнай зоне, дзе прадастаўляюцца падатковыя льготы.

Таксама ў ходзе рабочай сустрэчы ўрад Смаленскай вобласці выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумеснага праекта па абнаўленні пасажырскага аўтатранспарту ў рэгіёне, у прыватнасці аўтобусамі і тралейбусамі МАЗ з аўтаномным ходам.

Звязда, 18 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/1/75278
Текущая дата: 05.11.2024