Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.
"Калісьці мы абмяркоўвалі пытанне стварэння сумеснага медыяхолдынга. Я разумею, прэс-сакратары Беларусі і Расіі ад гэтай работы чамусьці адышлі, пакінуўшы яе на разгляд ці то вам у адзіночку (хоць паасобку такія пытанні не робяцца). Я яшчэ раз нагадваю: наша агульнае рашэнне, прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, - стварыць добры, моцны, абавязкова сучасны. У адваротным выпадку будзем траціць грошы, а толку не будзе. Я не прыхільнік далучаць да чагосьці, перадаваць камусьці. Нам патрэбны самастойны, адпаведны духу часу холдынг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што таго патрабуе сам час. "Да каго мы тут сёння далучымся? Да каго Беларусь і Расія могуць далучыцца? Наш лёс - ісці ўдвух і каб да нас хтосьці далучаўся. Таму я думаю, што гэты медыяхолдынг у гэтым годзе, пажадана ў першай палавіне года, павінен пачаць працаваць", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што адміністрацыі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі павінны прапрацаваць гэта пытанне сумесна з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы. "Ведаем вашы некаторыя такія прапановы. Яны ў Беларусі абсалютна нармальна ўспрымаюцца. Адзінае, Сяргей Фёдаравіч, комплекс гэты, медыяхолдынг, павінен быць самастойным, незалежным, калі мы хочам стварыць штосьці сур`ёзнае і выканаць да канца 28 праграм, якія мы вызначылі ў свой час. Гэты рух павінен быць прадоўжаны", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутнага на сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.
Дзмітрый Мезенцаў прыйшоў на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы яшчэ з некалькімі прапановамі. Прэзідэнт закрануў некаторыя з іх. "Мне абсалютна прымальная і падабаецца прапанова па дэбюракратызацыі дзейнасці і Пастаяннага камітэта (перш за ўсё вы ж чыноўнікі), і каб ад вас, ад Пасткама, ішлі асноўныя пасылы і імпульсы да таго, каб наогул дэбюракратызаваць сістэму, звязаную з работай органаў Саюзнай дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.
"І шэраг іншых, рабочых, можа, пытанняў, якія вы хацелі б абмеркаваць. Давайце іх абмяркуем - аператыўна, коратка", - дадаў Прэзідэнт.
Па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў расказаў журналістам аб парадку дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета.
"Я прадставіў Прэзідэнту прапановы ў парадак дня Вышэйшага дзяржаўнага савета. Яны былі прынцыпова падтрыманы. Гэта ў тым ліку і пытанне аб выніках гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння за справаздачны перыяд, даклад урадаў аб тым, што зроблена па рэалізацыі 28 саюзных праграм. Мне здаецца, супрацоўніцтва рэспубліканскіх і федэральных ведамстваў ідзе паспяхова. Яно ідзе, вядома, са змястоўнымі спрэчкамі, але ў духу сапраўднай таварыскасці і ўзаемадзеяння. І, вядома, мы прапануем і просім зацвердзіць Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі як пэўны адказ на змяненні той абстаноўкі ў рэгіёне Усходняй Еўропы", - адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
У парадку дня пасяджэння ВДС будуць таксама пытанні, якія датычацца бюджэту Саюзнай дзяржавы, а таксама новага фармату рэалізацыі нарматыўных актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве.
"Вядома, мы ўзнімем пытанне аб адмене роўмінгу. Гэта работа павінна завяршацца - было даручэнне прэзідэнтаў. Мы таксама прапанавалі прэзідэнтам разгледзець пытанне аб сімволіцы Саюзнай дзяржавы. Перакананы ў тым, што тыя даручэнні, якія будуць дадзены, дадуць магчымасць калектыўным, грамадскім меркаваннем вызначыць той сцяг, той гімн, якія будуць адпавядаць таму этапу адносін, які ёсць сёння паміж Беларуссю і Расіяй", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.
9 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
9 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/11/67847
Текущая дата: 05.11.2024