У парадку дня - падрыхтоўка і правядзенне сумеснага беларуска-расійскага патрыятычнага, культурна-адукацыйнага праекта "Поезд Памяці".
Падрыхтоўку беларуска-расійскага праекта "Поезд Памяці" абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі
"У 2022 годзе мы ўпершыню праводзілі гэты праект разам з Саветам Федэрацыі РФ. Яго ўдзельнікамі былі 10-класнікі - па 100 чалавек ад Беларусі і Расіі, якія праехалі па 15 гарадах, памятных мясцінах дзвюх краін, дзе праходзілі баі падчас Вялікай Айчыннай вайны, - нагадала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. - Гэта мерапрыемства прайшло на даволі высокім арганізацыйным узроўні, удзельнікі пасябравалі, узаемадзейнічаюць да гэтага часу. Была прадугледжана шырокая культурная праграма, азнаямленне з тымі рэгіёнамі, раёнамі, гарадамі, дзе дзеці спыняліся. У іх была свая форма, эмблема. У мінулым годзе мы спрацавалі цудоўна. Гэтак жа неабходна правесці гэта важнае мерапрыемства ў бягучым годзе".

Спікер нагадала, што праект "Поезд Памяці" плануе пашырыць склад удзельнікаў. "Калі была 30-я юбілейная сесія МПА СНД, мы прагаварылі асноўныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у 2023 годзе, такія як Форум рэгіёнаў, "Поезд Памяці". Было вызначана, што ў 2023 годзе да нас, акрамя Беларусі і Расіі, далучацца іншыя краіны. Тады нашы калегі далі згоду на ўдзел у патрыятычнай акцыі. Цяпер гэтыя пытанні прапрацоўваюцца. Але дакладна мы вызначыліся, што праект пройдзе па тэрыторыі Беларусі і Расіі. Старт будзе дадзены ў Брэсце 22 чэрвеня - гэта непарушна. Далей наведванне гарадоў па тэрыторыі Беларусі і Расіі. І 3 ліпеня, як і ў мінулым годзе, праект фінішуе ў Мінску ў Дзень Незалежнасці Беларусі", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.
9 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
9 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/12/68641
Текущая дата: 27.12.2024