Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння ў адказ на заходнія санкцыі



Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на паседжанні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве.

Раман Галоўчанка адзначыў, што гэта першае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў новых геапалітычных умовах.

«Гэтыя ўмовы звязаныя з беспрэцэдэнтна жорсткімі і незаконнымі мерамі знешняга ціску на нашы краіны. Насуперак намерам асобных заходніх палітыкаў нас не накрылі хвалі эканамічных крызісаў. Забяспечаны макраэканамічная стабільнасць і фінансавая ўстойлівасць эканомік Беларусі і Расіі», — заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён дадаў, што прамысловыя прадпрыемствы функцыянуюць у штатным рэжыме, нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці і фарсіруючы імпартазамяшчальныя працэсы.

«У адказ на заходнія санкцыі мы выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння, накіраваныя перш за ўсё на ўмацаванне патэнцыялу Беларусі і Расіі, а таксама далейшае развіццё Саюзнай дзяржавы. Сярод іх — прынцыповае рашэнне аб разліках у расійскіх рублях, зацвярджэнне формы цэнаўтварэння на энерганосьбіты, узгадненне перспектыўных імпартазамяшчальных праектаў, падпісанне шэрагу фундаментальных пагадненняў, у тым ліку аб перавальванні нафтапрадуктаў і знешнегандлёвых грузаў, суднаходстве, супрацоўніцтве ў галіне мікраэлектронікі», — канстатаваў Раман Галоўчанка

Звязда, 27 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/12/68838
Текущая дата: 27.12.2024