Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве



Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве. Дакумент падпісаны па выніках праведзенага 27 сакавіка ў Маскве з удзелам прэм’ер-міністраў дзвюх краін Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамляе Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.

Саюзны Саўмін прыняў пастановы, якія датычацца ходу выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм, развіцця пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы і некаторых іншых пытанняў.

Прыняты таксама рэзалюцыі саюзнага Саўміна «Аб распрацоўцы стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы», «Аб праграмах Саюзнай дзяржавы ў галіне космасу (аб стварэнні спадарожніка (спадарожнікавай групоўкі) і правядзенні сумесных даследаванняў па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі)», «Аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў галіне развіцця мікраэлектронных тэхналогій, праектавання і вытворчасці электроннай кампанентнай базы і электроннага машынабудавання», «Аб Міждзяржаўным цэнтры для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама для рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу правядзення мытных аперацый Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы».

Звязда, 27 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/12/68840
Текущая дата: 26.12.2024