Белорусский портал в Казахстане

Першы ўдар эканомікі Беларусі і Расіі вытрымалі



Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" гендырэктар Цэнтра вывучэння перспектыў інтэграцыі (Расія) Сяргей Рэкеда.

"Мы змаглі пераадолець вельмі важную праблему, якая ў нас была яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта дэфіцыт даверу паміж элітамі нашых дзяржаў. І крызісныя ўмовы заўсёды паказваюць, хто ёсць хто, скідваюцца маскі. Стала відавочна, што Расія - гэта сябар Беларусі. Беларусь таксама падтрымлівае Расію ў гэтым процістаянні з Захадам. Мы можам разлічваць адзін на аднаго і абапірацца адзін на аднаго не толькі ў палітычным, геапалітычным плане, але і ў эканамічным", - сказаў Сяргей Рэкеда.

Эксперт канстатаваў: першы ўдар нашы эканомікі вытрымалі. "Таму што з боку ЗША стаўка рабілася менавіта на масіраваны санкцыйны націск, які дапаўняецца яшчэ інфармацыйным і дыпламатычным націскам як на міжнароднай арэне, так і ў сферы мастацтва, спорту, культуры і гэтак далей", - дапоўніў ён.

24 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/14/65096
Текущая дата: 06.11.2024