Белорусский портал в Казахстане

МЗС РФ адказала на магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі



Тэма вяртання ў Беларусь зброі масавага паражэння абмяркоўваецца ў палітычных вярхах ужо некалькі тыдняў: раней Лукашэнка заяўляў, што Мінск прапануе Маскве размясціць зброю, калі НАТА пойдзе на аналагічны крок у Польшчы.

Калі ЗША і НАТА адмовяцца абмяркоўваць з Расіяй яе прапановы па гарантыях бяспекі, Масква разгледзіць усе магчымыя варыянты дзеянняў у адказ, паведаміў намеснік кіраўніка расійскага МЗС Андрэй Рудэнка.

"Усе пытанні разглядаюцца ў комплексе. Мы чулі такія прапановы з боку нашых беларускіх саюзнікаў", - пракаменціраваў ён РІА Навіны магчымасць размясціць у Беларусі ядзерную зброю.

Па словах расійскага намесніка міністра, усё будзе залежаць ад рэакцыі заходніх краін і блока НАТА.

Ядзерная зброя ў Беларусі

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Паводле яго слоў, гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі НАТА размесціць зброю масавага знішчэння ў Польшчы.

Таксама на мінулым тыдні кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей у інтэрв`ю RT Arabic пацвердзіў, што Мінск разглядае магчымасць размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі пры пагрозе з боку НАТА.

Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову, паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года.

Мінск, 21 снежня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/16/62431
Текущая дата: 06.11.2024