Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета адбудзецца 4 лістапада, плануецца, што падчас мерапрыемства прэзідэнты Беларусі і Расіі падпішуць пакет дакументаў з 28 праграм.
Саюзныя праграмы будуць падпісаны на чарговым Вышэйшым дзяржсавеце, які прызначаны на 4 лістапада, заявіў напярэдадні член Камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі Расіі Рыгор Рапота.
Адказваючы на пытанне аб падпісанні праграм ён сказаў, што ўсё ідзе да гэтага, калі нешта не перашкодзіць.
"Ужо было дэкларавана, што яны будуць падпісаны на чарговым Вышэйшым дзяржсавеце, які прызначаны на 4 лістапада", - цытуе БелТА члена Камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі.
Паводле яго слоў, у дакументах, якія плануецца падпісаць, няма палітычных пытанняў, толькі эканамічныя.
Раней планавалася, што прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць вочнае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, дзе планавалася падпісанне пакета з 28 праграм.
Пазней прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў расказаў журналістам, што фармат мерапрыемства на вышэйшым узроўні будзе залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі адобрылі 28 саюзных праграм на сустрэчы 9 верасня ў Маскве. На наступны дзень адбылося пасяджэнне Савета міністраў СД, дзе пакету дакументаў далі наступны ход.
Праграмы
Праца над саюзнымі праграмамі, якія раней ішлі пад найменнем "дарожных карт" далейшай саюзнай інтэграцыі, вялася на працягу апошніх гадоў. Дакладны спісак саюзных праграм пакуль не вядомы шырокай грамадскасці - іх абяцаюць апублікаваць пасля падпісання. Дакладна вядома, што асобныя з іх узгадняюць пытанні правядзення палітыкі ў падатковай і мытнай сферах, а таксама такое вострае пытанне для Мінска, як энергетыка.
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў яшчэ ў 2019 годзе. Міжправавая група падрыхтавала праект дарожных карт па шматлікіх пытаннях - ад паставак нафты і газу, мытнага, падатковага рэгулявання да клімату і экалогіі.
У жніўні 2021 года Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновых дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі.
9 верасня прэзідэнты дзвюх краін сустрэліся ў Маскве і абмеркавалі далейшы ход інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і шэраг іншых актуальных пытанняў узаемадзеяння.
Потым 10 верасня прэм`ер-міністры Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка па выніках пасяджэння Савета міністраў СД, якое адбылося ва ўрадавай рэзідэнцыі пад Мінскам, адобрылі пакет саюзных праграм.
Sputnik, 28 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/18/61456
Текущая дата: 06.11.2024