Аб гэтым было заяўлена на афіцыйнай частцы сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Санкт-Пецярбургу.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што даўно прасіў расійскага калегу, каб краіны не спыняліся ў супрацоўніцтве ў абароннай галіне, ваенна-прамысловым комплексе.
"Вы мяне заўсёды падтрымлівалі ў гэтым плане. Я вось звярнуўся да вас, каб мы не спынялі нашы сумесныя вучэнні. Каб мы прадоўжылі стварэнне цэнтраў па абучэнні нашых хлопцаў, перш за ўсё новым узорам ваеннай тэхнікі, якую мы ў Расіі закупляем. Мы гэта робім", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Ведаю, вы і вашы ваенныя разглядаеце мае прапановы па вучэннях на тэрыторыі Беларусі. Хацелася б, каб гэтыя рашэнні былі прыняты вамі. Гэта на карысць беларуска-расійскім адносінам будзе", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў: "Як вы і прапаноўвалі, мы правядзём у пачатку года. Там ваенныя ўзгадняць. У сакавіку-лютым. Не ведаю, калі яны вырашаць".
29 снежня 2021, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
29 снежня 2021, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/18/62663
Текущая дата: 26.12.2024