Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра практыку выкарыстання Паўночнага марскога шляху



Незадзейнічаных рэзерваў у сферы транспарту і лагістыкі ў Беларусі і Расіі пакуль вельмі шмат. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 снежня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія экспартныя грузы пайшлі праз расійскія парты, што прынесла ўзаемную выгаду. З аднаго боку, гэта вырашыла задачу Беларусі па арганізацыі лагістыкі экспарту, з другога - дало істотную прыбаўку да прыбытку расійскіх кампаній.

"Але незадзейнічаных рэзерваў пакуль вельмі шмат. На чарзе - рэалізацыя праекта па Паўночным марскім шляху. Мы паспрабавалі ўжо транспартаваць грузы па гэтым шляху - атрымліваецца добра", - заявіў Прэзідэнт.

Расійскія партнёры таксама працуюць над пілотным праектам па стварэнні высакаскораснай чыгуначнай магістралі Масква - Санкт-Пецярбург. "Разлічваем на яе прадаўжэнне па маршруце Масква - Мінск. Ваша, Уладзімір Уладзіміравіч, заява аб тым, што такая магістраль з Масквы праз Мінск да Брэста будзе, натхніла беларусаў, таму што вельмі шмат людзей перамяшчаецца з Мінска ў Маскву і нядаўна мы былі вымушаны яшчэ два паязды дабавіць", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

6 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/2/76130
Текущая дата: 26.12.2024