Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі Алегам Кажамякам.
«Як у ходзе перадвыбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, так і пасля яе наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным знешнім ціскам. Не заканчваюцца спробы прамога ўмяшальніцтва ў нашы ўнутраныя справы. Не заканчваюцца спробы расштурхаць сітуацыю, дэстабілізаваць абстаноўку ў кране, ператварыць яе ў хаос, якога дабіваюцца непрыяцелі нашай краіны», — сказаў кіраўнік урада.
Па яго словах, у гэтых умовах асабліва важная падтрымка сяброў, таму ён падкрэсліў каштоўнасць беларуска-расійскіх адносін і інтэнсіфікацыю двухбаковых кантактаў. У іх шэрагу — візіт у Мінск у пачатку месяца прэм’ера Расіі Міхаіла Мішусціна, сустрэча двух прэзідэнтаў у Сочы.
«У яго ходзе (візіту ў Сочы ) была падкрэслена абодвума бакамі неабходнасць інтэнсіфікацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва. Актывізацыя прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі. Лідары нашых дзяржаў дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі як фундамент эканамічных адносін», — дадаў Раман Галоўчанка.
Ён таксама адзначыў, што на мінулых пасадах Алег Кажамяка вялізарную ўвагу надаваў супрацоўніцтву з Беларуссю. Калі ён быў губернатарам Амурскай вобласці, была заснавана зборачная вытворчасць айчынных камбайнаў, а ў яго бытнасць губернатарам Сахалінскай вобласці экспарт беларускай прадукцыі машынабудавання туды вырас у 16 разоў у першую чаргу за кошт кар’ерных самазвалаў.
«І сёння Прыморскі край для Беларусі — адзін з ключавых партнёраў у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе. У 2019 годзе наш тавараабарот павялічыўся ў 8,4 працэнта, а ў студзені–ліпені сёлета ўжо на 17,7 працэнта. У якасці губернатара Прыморскага краю вы тэндэнцыю захоўваеце, чаму мы вельмі рады», — падкрэсліў беларускі прэм’ер.
Ён працягнуў, што на гэтым нельга спыняцца і развіваць садзейнічанне неабходна, у першую чаргу, у прамысловасці.
«У вас вельмі багаты край на карысныя выкапні, прыроднымі рэсурсамі, унікальная зямля, таму мы, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, ганарымся тым, што прысутнічаем у гэтым выдатным краі зямлі і робім свой унёсак у яго прамыслова-індустрыяльнае развіццё», — канстатаваў Раман Галоўчанка і адзначыў, што хоча пачуць праекты і ідэі, з якімі прыехаў губернатар.
На думку Рамана Галоўчанкі, неабходна актыўна працаваць над стварэннем гандлёвых кантактаў у экалагічнай сферы.
«Мы разумеем, што экалогія — гэта вельмі крохкая рэч, якую лёгка разбурыць і потым складана аднавіць. Таму тымі напрацоўкамі, што маюць беларускія прадпрыемствы ў сферы дзейнасці з камульнальнымі адыходамі ў сферы водаачысткі, водападвядзення, хацелі б падзяліцца з нашымі сябрамі з Прыморскага краю. Мы гатовы максімальна аператыўна разглядаць любыя вашы прапановы», — выказаў думку кіраўнік Саўміна.
Па словах Алега Кажамякі, яго візіт падтрымліваюць жыхары Прымор’я, бо прадукцыя беларускіх вытворцаў выклікае павагу за высокую якасць.
«Таму, канечне, мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве, у пастаўках у машынабудаванні, рэалізацыі тавараў спажывання, якія сёння Прыморскі край не можа сам ствараць. Я думаю, што тыя невялікія таварныя адносіны і ў экспарце, і ў імпарце маюць быць значна павялічаны», — заявіў губернатар.
Дэлегацыя з Расіі, у складзе якой кіраўнікі рэгіянальных міністэрстваў, мэр Уладзівастока, ужо пазнаёміліся з прадпрыемствамі Гомельскай, Магілёўскай вобласці. Працягваюцца візіты і сёння. Найбольш зацікавілі іх магчымасці пастаўкі беларускіх аўтобусаў трэцяга пакалення.
У Прымор’і дзейнічаюць дылерскія сеткі прадпрыемстваў машынабудавання — БелАЗ, МТЗ, Амкадор, Гомсельмаш, Магілёўліфтмаш. Пастаўкі тавараў народнага спажывання здзяйсняюцца праз прамыя дамовы куплі-продажу або праз пасрэдніцтва маскоўскіх структур.
Марыя Дадалка
Звязда, 21 верасня 2020
Звязда, 21 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/20/56141
Текущая дата: 06.11.2024