Белорусский портал в Казахстане

Міністэрству энергетыкі Расіі дадзены даручэнні зняць хвалюючыя беларускі бок пытанні па пастаўках расійскага газу



Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках праведзенага 5-га чэрвеня пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета міністраў СД.

"Узнімалася пытанне па тарыфах на прыродны газ для Беларусі, - сказаў Рыгор Рапота. - Цяпер гэтым пытаннем займаюцца міністэрствы энергетыкі, ім дадзены адпаведныя даручэнні з тым, каб зняць пытанні, якія хвалююць беларускі бок. Каб было знойдзена нейкае рашэнне, якое задаволіла б абодва бакі".

5 чэрвеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/22/53952
Текущая дата: 06.11.2024