Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў са старшынёй урада РФ Міхаілам Мішусціным кошт расійскага газу для Беларусі



Тэлефонная размова кіраўнікоў урадаў адбылася 13-га красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў энергетычнага супрацоўніцтва, у тым ліку кошт расійскага газу для Рэспублікі Беларусь з улікам дынамікі цэн на энергетычныя рэсурсы на сусветным рынку", - паведамілі ў прэс-службе.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў закранулі тэму паставак асобных відаў прадуктаў харчавання і вырабаў медыцынскага прызначэння з РФ у адрас беларускіх суб`ектаў гаспадарання.

Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін абмяняліся думкамі аб выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбылося 10 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі, а таксама па інтэграцыйных пытаннях у ЕАЭС. Бакі дамовіліся прадоўжыць кансультацыі па неўрэгуляваных пытаннях стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

13 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/23/52747
Текущая дата: 27.12.2024