Пра гэта заявіў 30-га чэрвеня дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
«Як толькі былі прыняты прынцыповыя рашэнні — а гэта рашэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, двух прэзідэнтаў — аб выдзяленні сродкаў, адразу ж да рэалізацыі ідэі падключыліся Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, Міністэрства культуры РФ, кіраўніцтва Цвярской вобласці, — сказаў Рыгор Рапота. — Пры стварэнні мемарыяла не было ніводнага чалавека ці арганізацыі, якія паставіліся б да гэтага абыякава».
Паводле слоў дзяржсакратара, мемарыял перасягнуў самыя смелыя чаканні. «Рэчаіснасць аказалася лепшай, чым задума, — заўважыў ён. — Я не думаў, што будзе такі грандыёзны маштаб. Згодзен з меркаваннем мастацтвазнаўцаў, якія прымалі ўдзел у конкурсным адборы праектаў, што гэта скульптура XXI стагоддзя. І вельмі добра, што яе стварылі менавіта маладыя хлопцы — скульптар Андрэй Каробцаў і архітэктар Канстанцін Фамін».
Рыгор Рапота падкрэсліў, што Ржэўскі мемарыял — гэта помнік усім салдатам, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Звязда, 30 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/23/54333
Текущая дата: 27.12.2024