Конкурс на лепшы літаратурны пераклад з рускай на беларускую мову раней невядомага верша Максіма Багдановіча "Двувершы" стартуе 18 студзеня.
Арганізатарамі праекта выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Інстытут сусветнай літаратуры імя А.М. Горкага Расійскай акадэміі навук, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"), грамадскае аб`яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Удзельнікамі могуць стаць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, незалежна ад нацыянальнасці і грамадзянства. Заяўкі прымаюцца па 18 сакавіка ўключна. З палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы https://www.belta.by/all-rubric-news/viewSuzet/konkurs-perevodov-393/.
Як расказала старшыня журы генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, мэта конкурсу - садзейнічаць умацаванню культурных сувязей, міжнацыянальнага міру і згоды, садзейнічаць развіццю і падтрымцы нацыянальнай літаратуры Беларусі, папулярызаваць беларускую мову і прыцягнуць увагу да творчасці Максіма Багдановіча.
Акрамя таго, гэта добрая магчымасць падтрымаць таленавітых перакладчыкаў і літаратараў, што дае дадатковы стымул для літаратурнай творчасці і развіцця культурнага жыцця ў краіне. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 2 красавіка 2019 года, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
У якасці прызоў ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы будуць перададзены камплекты кніг, якія стануць добрым папаўненнем дамашняй бібліятэкі.
Раней невядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча знайшла намеснік дырэктара інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай акадэміі навук Дар`я Маскоўская. Менавіта яна знайшла ў архівах студэнцкі сшытак класіка, датаваны ім самім 1913-1914 гадамі - тады малады паэт жыў у Яраслаўлі і вучыўся ў Дзямідаўскім ліцэі. Знаходка стала сапраўднай сенсацыяй. Бо гэты сшытак беларускія даследчыкі шукалі амаль 100 гадоў, ён згадваецца ў перапісцы Максіма Горкага.
Характэрна, што ўвесь гэты час ён знаходзіўся ў архіве і проста трапіў не ў тую папку. Акрамя таго, ён аказаўся не сшыткам у звычайным разуменні гэтага слова, а некалькімі самаробна склеенымі лістамі.
Што не толькі не прымяншае яго значнасці, а наадварот, нават узмацняе яе: хутчэй за ўсё, гэтыя папяровыя лісткі клеіў сам Максім Багдановіч. Невядомы верш класіка "Двувершы" напісаны на рускай мове. Прычым Максім Багдановіч адзначыў, што гэта - пераклад з беларускай мовы.
Аднак, паводле запэўненняў даследчыкаў, беларускамоўны арыгінал твора нідзе і ніколі не публікаваўся. Урэшце, як і яго рускамоўны варыянт. Аб знаходцы стала вядома ў лістападзе мінулага года.
Дарэчы, карэспандэнт БЕЛТА стаў першым журналістам, якому ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук паказалі і дазволілі сфатаграфаваць студэнцкі сшытак беларускага класіка.
Усведамляючы асаблівую значнасць знаходкі, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота прапанаваў арганізаваць конкурс на лепшы пераклад на беларускую мову знойдзенага верша. Беларускае тэлеграфнае агенцтва падтрымала гэту ініцыятыву.
17 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/31/46568
Текущая дата: 25.12.2024