Белорусский портал в Казахстане

Карпаў: інтарэсы Беларусі і Расіі дастаткова блізкія



Расійскі шахматыст лічыць, што падтрыманне пастаянных кантактаў дапаможа праблемам дзвюх дзяржаў не разрастацца.

Расія і Беларусь былі побач гістарычна, і цяпер інтарэсы дзвюх дзяржаў дастаткова блізкія, адзначыў намеснік старшыні камітэта па міжнародных справах Дзяржаўнай думы РФ, вядомы шахматыст Анатоль Карпаў.

"Трэба падтрымліваць пастаянныя кантакты і не чакаць, калі праблема разрасцецца і дойдзе вось да такога ўзроўню. Калі мы ўвесь час у кантакце і ў працы, то, напэўна, гэта можа ў рабочым парадку вырашацца", - адзначыў Карпаў.

Таксама ён закрануў тэму гісторыі і сувязяў беларускага і расійскіх народаў, адзначыўшы, што іх пад сумнеў ніхто не ставіць.

Мінск і Масква апошнім часам актыўна абмяркоўваюць перспектывы саюзных адносін, у тым ліку фінансавыя пытанні, паглыбленне інтэграцыі і так званы падатковы манеўр, які на працягу будучых пяці гадоў плануе рэалізаваць Расія.

Sputnik, 22 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/31/46732
Текущая дата: 25.12.2024