Белорусский портал в Казахстане

Праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі ёсць, але яны не накопліваюцца, а таксама не з`яўляецца новых



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 жніўня ў Сочы на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

"Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Але я не сказаў бы, што ў нас накопліваюцца праблемы. У нас праблемы ёсць, якія вырашаюцца хутка або доўга не вырашаюцца. Але новыя праблемы, на шчасце, не з`яўляюцца, як я прааналізаваў, за апошні час. Тым не менш гэтыя праблемы без нас ніхто не вырашыць. І некаторыя праблемы і не нашы даводзіцца вырашаць, як у нас часта з вамі бывае. Таму сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. І я буду рады, калі вы папоўніце мае веды ў плане міжнародных адносін, вашых сустрэч, вашых уражанняў і сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне", - сказаў беларускі лідар.



Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэнне "прыехаць, крыху абстрагавацца ад жыццёвых прэзідэнцкіх праблем".

"Я штогод бываю тут. Тут кавалачак зямлі Беларусі. І я пры любым зручным выпадку стараюся сюды прыехаць для таго, каб на 3-4 дні адысці ад тых праблем, якія заўсёды накопліваюцца. Яны аднолькавыя ўсюды. І ў вас іх хапае, толькі ў большых аб`ёмах", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што рады сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі і сам-насам абмеркаваць пытанні, якія датычацца развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў розных інтэграцыйных фарматах, праблематыку міжнароднага парадку дня.

"Мы з вамі сустракаемся рэгулярна, але тым не менш кожная з гэтых сустрэч мае значэнне і вельмі важная для нас", - падкрэсліў ён.

Пасля завяршэння перагавораў кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну абраз Анёла Ахоўніка. Кіраўнік расійскай дзяржавы ў сваю чаргу падарыў Прэзідэнту Беларусі карціну на тканіны, якую выканалі ўральскія майстры.

23 жніўня 2018, Сочы
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/32/44608
Текущая дата: 06.11.2024