Белорусский портал в Казахстане

На чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Маскве 29—30 чэрвеня, заключаныя кантракты на 450 млн долараў



Аб гэтым паведаміў 30 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

"Кантракты носяць глабальны характар", — цытуе кіраўніка Савета Рэспублікі дзяржаўнае агенцтва БелТА. У якасці прыкладу ён прывёў падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне шматтанажнай і тонкай хіміі, касмічных тэхналогій.

Паводле яго слоў, праца па падпісанні пагадненняў і кантрактаў працягваецца. Усяго па выніках форуму плануецца падпісаць каля 77 пагадненняў рознага ўзроўню — ад раённага да рэспубліканскага і федэральнага, дадаў Мясніковіч.

БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/35/39848
Текущая дата: 06.11.2024