Аб гэтым паведаміў 30 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
"Кантракты носяць глабальны характар", — цытуе кіраўніка Савета Рэспублікі дзяржаўнае агенцтва БелТА. У якасці прыкладу ён прывёў падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне шматтанажнай і тонкай хіміі, касмічных тэхналогій.
Паводле яго слоў, праца па падпісанні пагадненняў і кантрактаў працягваецца. Усяго па выніках форуму плануецца падпісаць каля 77 пагадненняў рознага ўзроўню — ад раённага да рэспубліканскага і федэральнага, дадаў Мясніковіч.
БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2017
Мінск, 30 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/37/39848
Текущая дата: 25.12.2024