Сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Службы знешняй разведкі Расіі адбылося ў Маскве 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-бюро СЗР.
Былі разгледжаны вынікі сумеснай работы па розных напрамках разведвальнай дзейнасці, абмеркаваны задачы і прыярытэты двухбаковага ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.
"Адзначана, што супрацоўніцтва двух ведамстваў дынамічна развіваецца, мае канструктыўны, узаемавыгадны і даверны характар, нацэлена на дасягненне канкрэтных вынікаў і вырашэнне задач па абароне нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Падкрэслена, што на расійскія і беларускія спецслужбы ўскладаецца павышаная адказнасць за своечасовае выкрыццё варожых планаў Захаду адносна дзвюх краін, за абарону і ўмацаванне абароннага, прамысловага і тэхналагічнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы ў цэлым", - праінфармавалі ў прэс-бюро.

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча старшыні КДБ Беларусі Івана Тэртэля і дырэктара СЗР Расіі Сяргея Нарышкіна. "Выказана ўзаемнае меркаванне, што ва ўмовах актывізацыі падрыўной дзейнасці заходніх спецслужбаў у адносінах да Саюзнай дзяржавы, узросшай агрэсіўнасці і намаганняў ЗША і іх саюзнікаў перашкодзіць станаўленню шматпалярнага светаўладкавання ўзрастае важнасць далейшага падтрымання цеснага супрацоўніцтва і своечасовай адаптацыі механізма сумеснага процідзення актуальным выклікам і пагрозам для Расіі і Беларусі. Падкрэслена, што ў бягучай абстаноўцы адной з галоўных задач разведкі з`яўляецца своечасовае выяўленне і спыненне арганізуемых за мяжой падрыўных акцый, у тым ліку з выкарыстаннем замежнымі спецслужбамі несістэмнай апазіцыі, нацэленых на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай абстаноўкі на тэрыторыі Расіі і Беларусі, прычыненне ўрону эканоміцы і абароне, жыццю і здароўю грамадзян абедзвюх краін. Для яе вырашэння неабходна ўдасканальваць міжведамаснае ўзаемадзеянне, творча прымяняць накоплены аператыўны вопыт і сучасныя разведвальныя інавацыі", - падкрэслілі ў Службе знешняй разведкі РФ.
"Прынятыя па выніках мерапрыемства рашэнні нацэлены на працяг сумеснай разнапланавай работы СЗР Расіі і КДБ Беларусі і павышэнне яе эфектыўнасці", - дадалі ў прэс-бюро.
2 красавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
2 красавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/4/73467
Текущая дата: 05.11.2024