Белорусский портал в Казахстане

Высокія тэхналогіі, інавацыі і інфармацыйнае грамадства могуць стаць галоўнымі тэмамі наступнага, IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі



Аб гэтым паведаміла старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

"Ёсць папярэдне ўзгодненая прапанова разгледзець пытанне "Высокія тэхналогіі, інавацыі і інфармацыйнае грамадства" ў разрэзе міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Калі няма пярэчанняў, мы маглі б гэты парадак дня сфарміраваць", - сказала Валянціна Мацвіенка.

Наступны Форум рэгіёнаў пройдзе ў Расіі, аднак канкрэтны горад правядзення мерапрыемства пакуль не вызначаны. Як адзначыла Валянціна Мацвіенка, сярод расійскіх рэгіёнаў назіраецца канкурэнцыя за права правесці форум.
_______________________________________

ІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 7-8 чэрвеня ў Мінску. Мэта форуму - пашырэнне беларуска-расійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах.

8 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/40/35844
Текущая дата: 05.11.2024