Пра гэта паведамляе сайт Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
"Стала вядомая дата правядзення сустрэчы выканаўчага органа Саюзнай дзяржавы. Члены Савета міністраў Саюзнай дзяржавы правядуць пасяджэнне 12 мая ў беларускім Магілёве", — гаворыцца ў паведамленні. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
Пасяджэнне Саўміна Саюзнай дзяржавы традыцыйна праходзіць з удзелам прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі. Нагадаем, папярэдняе пасяджэнне адбылося 29 верасня 2015 года ў Маскве.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2016
Мінск, 8 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/41/35125
Текущая дата: 05.11.2024