Дакумент быў падпісаны ў Маскве 3 сакавіка 2015 года.
Дзярждума Расіі 23 кастрычніка ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы.
Згодна з пратаколам, тэрмін вызвалення грамадзян Беларусі і Расіі ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання павялічваецца з 30 да 90 дзён. Акрамя таго, прадугледжваецца магчымасць аднаразовага ўезду грамадзян аднаго боку пры перамяшчэнні з трэціх краін на тэрыторыю другога боку i выезду з яго тэрыторыі ў дзяржавы грамадзянства па дакументах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, а таксама магчымасць выезду непаўналетніх грамадзян аднаго боку ў трэція дзяржавы з тэрыторыi другога боку ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы грамадзянства.
Апрача гэтага, пратаколам удакладняецца тэрмін разгляду кампетэнтнымі органамі заяў аб атрыманні дазволу на пастаяннае пражыванне (выдачы пасведчання на права жыхарства).
Як адзначыла, прадстаўляючы дакумент, намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Таццяна Маскалькова, тэрмін разгляду такіх заяў цяпер не павінен перавышаць тры месяцы.
Прадастаўленыя дакументам прэферэнцыі шырэйшыя за тыя, што змешчаны ў дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, і распаўсюджваюцца на ўсіх грамадзян Саюзнай дзяржавы незалежна ад мэты ўезду.
"Пагадненне сур`ёзна паляпшае становішча грамадзян Беларусі і Расіі", - падкрэсліла Таццяна Маскалькова.
23 кастрычніка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/43/33155
Текущая дата: 05.11.2024