Белорусский портал в Казахстане

Завяршаюцца беларуска-расійскія вучэнні "Шчыт Саюза — 2015"



16 верасня завяршаецца другі этап сумесных аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2015".

Як паведамляе аб`яднаны прэс-цэнтр вучэнняў, на гэтым этапе прадугледжваецца падчас розыгрышу контрнаступальных дзеянняў адпрацаваць пытанні завяршэння разгрому праціўніка, які ўклініўся, і аднаўлення часова страчаных тэрыторый. Дасягненне мэты будзе ажыццяўляцца прымяненнем разнародных сіл і сродкаў рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі.

На палігоне Кірылаўскі падраздзяленні 11-й асобнай механізаванай брыгады вядуць тактычныя дзеянні ў мэтах забеспячэння ўводу ў бой другога эшалона і развіцця поспеху войскаў, якія бяруць удзел у контрнаступальных дзеяннях. У гэты час падраздзяленні 6-й асобнай механізаванай брыгады выконваюць мерапрыемствы па аднаўленні баяздольнасці.

Асабовы склад 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сумесна з расійскімі дэсантнікамі працягвае вядзенне баявых дзеянняў па ўтрыманні важнага раёна для садзейнічання войскам, якія наступаюць з фронту.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі ажыццяўляюць агнявое паражэнне праціўніка, наносяць ракетныя ўдары па зноў выяўленых цэлях, а таксама выконваюць мерапрыемствы па аднаўленні баяздольнасці ў прызначаным раёне.

Авіяцыя працуе ў шчыльным узаемадзеянні з сухапутнай групоўкай у інтарэсах забеспячэння падтрымкі войскаў, якія наступаюць, і ўводу ў бой другіх эшалонаў.

Завершацца вучэнні "Шчыт Саюза — 2015" аглядам войскаў, што ўзялі удзел у манеўрах, а таксама заахвочваннем беларускіх і расійскіх вайскоўцаў, якія вызначыліся падчас вучэнняў. Плануецца, што ва ўрачыстых мерапрыемствах возьме ўдзел міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/44/32625
Текущая дата: 05.11.2024