Праект дагавора ўхвалены пастановай Савета міністраў № 769 ад 15 верасня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Урад Беларусі падпіша дагавор з ААТ "Цюменская аграпрамысловая лізінгавая кампанія" аб пастаўках беларускіх тавараў у Расію на ўмовах лізінгу.
Саўмін упаўнаважыў Міністэрства прамысловасці сумесна з Міністэрствам фінансаў на правядзенне перамоў, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дагавора.
Адкрытае акцыянернае таварыства "БПС-Ашчадбанк" вызначанае банкам-агентам "па выкананні ўмоў дагавора з выплатай яму ўзнагароджання ў памеры не большым за 0,02% сумы, якая падлягае кампенсацыі Беларуссю, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца на гэтыя мэты".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2015
Мінск, 17 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/45/32667
Текущая дата: 27.12.2024