Белорусский портал в Казахстане

Мінчанін Ягор Шаранкоў перамог на фестывалі "Моладзь - за Саюзную дзяржаву"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, які з`яўляецца арганізатарам агляду.

Мінчанін Ягор Шаранкоў стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні Х Міжнароднага фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", які завяршыўся ў Растове-на-Доне.

Ягор Шаранкоў ужо з`яўляецца лаўрэатам шматлікіх музычных конкурсаў, а таксама фіналістам дзіцячага адборачнага тура конкурсу "Песня для Еўрабачання". З 2014 года ён навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні - цэнтральнае мерапрыемства фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 20 вакалістаў з Беларусі, Расіі і Казахстана - пераможцы нацыяльных адборачных тураў. Выступленні канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы, якое ўзначальваў спявак і кампазітар Альберт Жалілаў.

Першую прэмію конкурсу атрымала прадстаўніца Казахстана Карашаш Нсанава. Другое месца дасталося маскоўскаму дуэту "Cool on" і Хрысціне Сайко з Гродна. Трэцяе месца падзялілі Таццяна Гуляева з Гомеля, Наталля Балянкова са Жлобіна і Кацярына Разумова з Пугачова Саратаўскай вобласці.

Міжнародны фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" штогод праводзіцца ў Растове-на-Доне па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пры падтрымцы ўрада Растоўскай вобласці. У юбілейным фестывалі, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел каля 300 чалавек з Расіі, Беларусі і Казахстана. За шэсць дзён фестывалю на розных пляцоўках Растова-на-Доне адбылося больш як дзесяць мерапрыемстваў: канцэрты, дыскусійныя пасяджэнні, патрыятычныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы, гумарыстычныя і музычныя вечары, а таксама конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні.

21 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/45/32685
Текущая дата: 27.12.2024