Пра гэта паведамляе аб`яднаны прэс-цэнтр вучэнняў "Шчыт Саюза-2015".
У межах сумесных аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2015" экіпажы франтавой і армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі УС РФ і Узброеных сіл Беларусі знішчылі "незаконныя ўзброеныя фарміраванні", блакаваныя падчас правядзення спецыяльнай аперацыі.
Экіпажы баявых верталётаў Мі-24, выканаўшы даразведку мясцовасці з паветра, перадалі дакладныя каардынаты мішэняў для нанясення масіраванага авіяўдару па наземных цэлях. Звяно Су-25 зрабіла кропкавыя ўдары кіраванымі ракетамі і некіраванымі бомбамі па мішэнях, якія імітавалі жывую сілу і ваенную тэхніку праціўніка.
"З адчувальнымі стратамі" баевікі зрабілі спробу ажыццявіць перагрупоўку і арганізаваць супраціўленне контрнаступаючым падраздзяленням узброеных сіл Беларусі і Расіі.
Для падтрымкі дзеянняў саюзнай групоўкі ў паветра былі паднятыя баявыя верталёты армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі, якія нанеслі некалькі авіяўдараў па месцах збору праціўніка.
У аб`яднаную авіяцыйную групоўку ўвайшло больш за 80 адзінак тэхнікі. Ваенная авіяцыя Беларусі прадстаўленая штурмавікамі Су-25, а ад ВПС Расіі ў склад авіягрупы ўвайшлі франтавыя бамбардзіроўшчыкі Су-24, верталёты Мі-24 і знішчальнікі Су-27.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2015
Мінск, 14 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/46/32615
Текущая дата: 27.12.2024