Аб гэтым 28 студзеня паведаміў намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Аляксей Кубрын.
"Калі ўсё будзе нармальна з пункту гледжання ўзаемадзеяння з фінансавымі органамі, мы разгледзім дзве вельмі цікавыя канцэпцыі. Першая аб развіцці і ўдасканаленні інфраструктуры рэгіянальнай групоўкі войскаў, другая - аб удасканаленні тэхнічнага прыкрыцця чыгуначных войскаў. Папярэдне, на ўзроўні міністэрстваў абароны і эканомікі гэта пытанне ўзгоднена. Цяпер пытанне на разглядзе ў міністэрствах фінансаў", - расказаў Аляксей Кубрын.
Намеснік дзяржсакратара выказаў надзею, што да лютага беларускі бок вырашыць усе праблемныя пытанні. Ён адзначыў, што паміж сілавымі ведамствамі Беларусі і Расіі наладжана дакладнае і аператыўнае ўзаемадзеянне.
28 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
28 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/47/29290
Текущая дата: 05.11.2024