Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, конкурс пройдзе пад дэвізам "Разам мы перамаглі, разам мы пераможам!".
Прапанова аб удзеле беларускіх аўтараў паступіла ад дэлегацыі Санкт-Пецярбурга, якая ўдзельнічала ў рабоце XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, што праходзіла ў беларускай сталіцы ў лютым.
Конкурс літаратурных твораў аб`яўлены па наступных тэмах: "Да 70-годдзя Вялікай Перамогі. З Беларускага вакзала на Беларускі фронт", "Разам мы мацней! Саюзная дзяржава як залог эканамічнага ўздыму і працвітання двух народаў", "Мой любімы пецярбургскі (беларускі) пісьменнік", "Што я ведаю пра Пецярбург (Мінск)?".
Работы можна прысылаць да 15 красавіка на адрас dp.konkurs_2014@mail.ru. У склад журы ўвойдуць вядомыя пісьменнікі. Работы можна прадстаўляць як у празаічнай форме (артыкулы, апавяданні, нарысы, эсэ), так і ў паэтычнай (вершы, паэмы).
Вынікі конкурсу будуць агучаны на X Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне, які запланаваны ў маі. Лаўрэатам конкурсу будуць уручаны дыпломы, два пераможцы атрымаюць прызы. Лепшыя аўтарскія творы ўвойдуць у зборнік.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/47/30001
Текущая дата: 05.11.2024