Аб гэтым заявіў 21 траўня віцэ-прэм`ер Беларусі Міхаіл Русы на сустрэчы з дэлегацыяй Бранскай вобласці на чале з выконваючым абавязкі губернатара гэтага рэгіёна Аляксандрам Багамазам.
"Вельмі рады, што ў нас устанавіліся добрыя адносіны ў сферы эканомікі, - сказаў Міхаіл Русы. - Для нас Браншчына - адзін з асноўных рэгіёнаў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у развіцці гуманітарных, культурных адносін. Гэта адзін з рэгіёнаў, з якім супрацоўніцтва развіта высока, і гэта не толькі гандаль, але таксама кааперацыйныя, інтэграцыйныя сувязі, узаемнае інвесціраванне. У гэтым плане мы зрабілі значны крок наперад", - заўважыў ён.
Віцэ-прэм`ер звярнуў увагу на ўзаемадзеянне ў сферы будаўніцтва, АПК, машынабудавання. На яго думку, па некаторых напрамках ёсць недапрацоўкі, і іх устараненне дапаможа вывесці тавараабарот на больш высокі ўзровень. Міхаіл Русы таксама дадаў, што ад імя ўрада 22 траўня ён прыме ўдзел у штогадовым Гомельскім эканамічным форуме і чакае падпісання там канкрэтных кантрактаў, якія станоўча паўплываюць на далейшае развіццё адносін.
На думку Міхаіла Русага, Беларусі і Бранскай вобласці неабходна выкарыстоўваць адна адну як пляцоўкі для ўзаемнага прасоўвання прадукцыі на іншыя рынкі, улічваючы функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза.
21 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
21 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/47/31089
Текущая дата: 28.12.2024