Пра гэта паведаміў дэпартамент прэс-службы і інфармацыі Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі.
Калегія Падліковай палаты РФ разгледзела аператыўную справаздачу аб ходзе выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за студзень—верасень 2014 года. З паведамленнем выступіў аўдытар Аляксандр Жданькоў.
На пасяджэнні калегіі адзначалася, што даходная частка Саюзнай дзяржавы выкананая ў суме 3,9 млрд. расійскіх рублёў, што складае 100,9% удакладненага бюджэтнага роспісу. Пры гэтым касавыя расходы склалі толькі 47,3% удакладненых гадавых бюджэтных прызначэнняў пры планавых 69,5%. "Астаткі нявыкарыстаных сродкаў павялічыліся з пачатку года на 880 млн. рублёў, ці ў 1,6 разу, склаўшы на 1 кастрычніка 2014 года 2,3 млрд. рублёў", — сказаў Жданькоў.
Паводле меркавання аўдытара, рост астаткаў галоўным чынам звязаны з неасваеннем у поўным аб`ёме сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю праграм і мерапрыемстваў.
Так, паводле ацэнкі Падліковай палаты, не будуць выкананыя ў прадугледжаных аб`ёмах дзве праграмы — па інавацыйным развіцці вытворчасці бульбы і тапінамбуру і па сумеснай дзейнасці ў пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. "Расійскія дзяржзаказчыкі своечасова не арганізавалі пачатак іх рэалізацыі. Дзесяць месяцаў праводзілі конкурсныя працэдуры і заключалі кантракты", — растлумачыў аўдытар.
Акрамя таго, застануцца незапатрабаванымі 317 млн. рублёў, зарэзерваваныя ў бюджэце на рэалізацыю ў 2015 годзе новай праграмы "СКІФ-Нетры", прынятай у кастрычніку 2014 года.
Праведзены аналіз паказаў, што з 14 раздзелаў бюджэтнай класіфікацыі расходы не былі выкананыя ў поўным аб`ёме ні па адным з раздзелаў. Нізкі ўзровень выканання расходаў склаўся па чатырох раздзелах: "Прадухіленне і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый і стыхійных бедстваў" (38,2%), "Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва" (35,8%), "Сельская гаспадарка і рыбалоўства" (41,1%), "Ахова здароўя і фізічная культура" (53,8%).
Калегія прыняла рашэнне накіраваць аператыўную справаздачу і аналітычную запіску да яе ў Савет міністраў Саюзнай дзяржавы, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2014
Мінск, 15 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/48/28645
Текущая дата: 05.11.2024