Расійскія і беларускія спецыяльныя службы працуюць над гарантаваннем бяспекі ў інфармацыйнай прасторы дзвюх краін.
Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў правёў перагаворы з Дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам.
У прэс-службе апарату расійскага Савета бяспекі расказалі, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся планы па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі і супрацоўніцтва дзвюх краін па гэтым кірунку.
"Разгледжаны канкрэтныя мерапрыемствы па стварэнні адзінай бяспечнай інфармацыйнай прасторы Расіі і Беларусі", - удакладнілі ў Савеце бяспекі РФ.
У прэс-службе нагадалі, што гэта работа ідзе ў рамках падпісанага паміж урадамі дзвюх краін пагаднення ў сферы забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі і канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Дэталі сустрэчы ў Савеце бяспекі раскрываць не сталі.
Перагаворы Патрушава і Вальфовіча адбыліся на палях шматбаковай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін ШАС у Астане.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/5/73485
Текущая дата: 26.12.2024