У Томску 22 траўня стартуе кінафестываль «Залаты Віцязь». Ён праходзіць пад апякунствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама Саюза кінематаграфістаў Расіі.
На фестывалі духоўна-маральнага кіно будзе прадстаўлена каля 200 карцін у шасці намінацыях з васьмі краін. У барацьбу за ўзнагароды ўступіць і дзіцячы прыгодніцкі фільм «Цуд-востраў, або Палескія рабінзоны», створаны Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».
Звязда, 22 траўня 2014
Звязда, 22 траўня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/52/26132
Текущая дата: 05.11.2024