Белорусский портал в Казахстане

Народны мастак Рэспублікі Беларусь Іван Міско — лаўрэат прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва Саюзнай дзяржавы



25 снежня 2013 года Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы прынята рашэнне аб прысуджэнні прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва Саюзнай дзяржавы за 2013-2014 гады.

Прапановы аб вылучэнні твораў былі ўнесены творчымі саюзамі Беларусі і Расіі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі. Па выніках шырокага грамадскага абмеркавання прапанаваныя творы былі разгледжаны Экспертным саветам па прэміях пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы.

Лаўрэатамі прэміі сталі:

Народны артыст СССР Уладзімір Міхайлавіч Зельдзін — акцер Цэнтральнага акадэмічны тэатр Расійскай Арміі. Прэмія прысуджана — за ролю Дон Кіхота ў мюзікле «Чалавек з Ламанчи»;

Народны мастак Рэспублікі Беларусь Іван Якімавіч Міско — навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска » — за серыю скульптурных твораў, прысвечаных космасу і помнік рускаму пісьменніку С.Т.Аксакову;

Доктар архітэктуры Інэса Мікалаеўна Сьлюнькова — навуковы супрацоўнік Інстытута тэорыі і гісторыі выяўленчых мастацтваў Расійскай акадэміі мастацтваў — за серыю кніг, прысвечаных помнікам архітэктуры Беларусі і Расіі.

Рашэнне аб заснаванні Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прынята Вышэйшым Саветам Саюза Беларусі і Расіі ў 1999 годзе. Прэміі прысуджаюцца раз у два гады. З 2002 года лаўрэатамі сталі 18 дзеячаў літаратуры і мастацтва і 2 аўтарскіх калектыву.

Урачыстае ўручэнне прэмій па традыцыі плануецца правесці ў ліпені 2014 года ў рамках Дня Саюзнай дзяржавы на «Славянскім базары ў Віцебску».

Звязда, 26 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/53/24522
Текущая дата: 08.07.2024