Белорусский портал в Казахстане

"Вельмі добра, што дэлегацыі рэгіёнаў Расіі бываюць у Беларусі. Гэта самая лепшая прапаганда і агітацыя таго, што мы адзіныя, што мы адзін народ"



Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка на перамовах у Мінску з кіраўніком Рэспублікі Мардовія РФ Уладзімірам Волкавым.

Беларусь была і застаецца зямлёй, дзе мы ніколі не крыўдзілі і не гаварылі, што ў нас тут нейкія рускамоўныя, украінамоўныя

"Вельмі важна, што мы сустрэліся. Я адчуваю настрой рускіх людзей, нашых расіян. Бачу, што вы нацэлены з намі супрацоўнічаць. Вы нашы сябры, больш за тое, нашы браты. Вы не чужыя ў нас у Беларусі. Думаю, вы гэта адчуваеце", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта,

"І палохаць нас сёння не трэба, параўноўваючы з Украінай. Мы не Украіна, хоць, я яшчэ раз падкрэсліваю, і ва Украіне людзі выдатныя. Палітыкі нікуды не вартыя часам бываюць то там, то тут. Усюды яны розныя бываюць, і добрыя, і дрэнныя. Але Беларусь была і застаецца зямлёй, дзе мы ніколі не крыўдзілі і не гаварылі, што ў нас тут нейкія рускамоўныя, украінамоўныя. У нас гэтага няма і не будзе. Паспрабавалі пасля распаду Савецкага Саюза ўкраінскі варыянт сюды ўкараніць, але народ вельмі хутка іх адшыў і вырашыў дэмакратычна гэту праблему", — рэзюмаваў ён.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/53/25398
Текущая дата: 05.11.2024