Белорусский портал в Казахстане

Расійскі крэдыт для Беларусі будзе працаваць на развіццё эканомік дзвюх краін



Аб гэтым заявіў 25 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтыя сродкі - не падарунак Беларусі. "Хацеў бы сказаць некаторым, якія крытыкуюць у нас у Беларусі за гэта і расіян у тым ліку, што ні ўрад Расіі, ні Прэзідэнт, якія ўмеюць добра лічыць грошы, нічога проста так не робяць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў той факт, што беларуская эканоміка спажывае ад 60 працэнтаў да 70 працэнтаў рэсурсаў і камплектуючых прадпрыемстваў Расіі, дзе працуюць, паводле прыкладных ацэнак, да 10 млн. расіян.

"Пачынаючы ад фінішнай вытворчасці, вы такім чынам падтрымліваеце і сваю эканоміку - расійскую", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на няпростую эканамічную сітуацыю ў свеце. Ён падзякаваў расійскаму боку за прынятыя рашэнні падтрымаць эканоміку Беларусі ў гэты вельмі цяжкі час. Беларусь з прычыны недружалюбных дзеянняў "Уралкалія", які абрушыў сусветны калійны рынак, страціла больш як $1,5 млрд.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на праблемы ў сусветным гандлі, Беларусі і Расіі ў гэтым годзе ўдалося падтрымаць стабільна высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь выйшла на першае месца па тавараабароту сярод краін СНД і на пятае - сярод усіх знешнегандлёвых партнёраў Расіі.

"Мы самыя блізкія народы, самыя блізкія дзяржавы ў свеце, бліжэйшых - няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў 25 снежня, што прынята рашэнне прадаставіць Рэспубліцы Беларусь дадатковыя пазыковыя сродкі ў 2014 годзе ў аб`ёме да $2 млрд.

26 снежня 2013, Масква
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/54/24521
Текущая дата: 05.11.2024