У сувязі з закрыццём на рэканструкцыю тэрмінала Пулкава-1 з 1 лютага рэйсы авіякампаніі "Белавія" № В2-941/942 і № В2-945/946 Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск будуць абслугоўвацца ў новым тэрмінале-1 Пулкава.
Як паведамляе прэс-служба "Белавія", найбліжэйшым часам не толькі ўнутраныя, але і міжнародныя рэйсы авіякампаній будуць пераведзены ў новы тэрмінал-1 Пулкава.
Адлегласць паміж тэрміналамі не перавышае 100 метраў. Стыковачны час для транзітных пасажыраў захаваецца — 1 гадзіна 30 хвілін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2014
Адлегласць паміж тэрміналамі не перавышае 100 метраў. Стыковачны час для транзітных пасажыраў захаваецца — 1 гадзіна 30 хвілін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/54/24890
Текущая дата: 05.11.2024