Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзвюх сталіц, якую яны падпісалі 17 лістапада на праведзенай у мэрыі Масквы сустрэчы.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і мэр Масквы Сяргей Сабянін дамовіліся ўсямерна садзейнічаць наладжванню прамых сувязей паміж суб`ектамі гаспадарання двух гарадоў, а таксама ствараць для іх узаемадзеяння найбольш спрыяльны эканамічны рэжым.
У дакуменце адзначаецца, што бакі надаюць асаблівае значэнне аптымізацыі сувязей у розных сферах. Сярод асноўных задач названа садзейнічанне кааперацыі і абмену вопытам у сферы развіцця гарадоў, горадабудаўніцтва, камунальнай гаспадаркі, дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання.
Бакі дамовіліся абменьвацца вопытам у сферы распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных і экалагічна чыстых тэхналогій, а таксама ў сферы мадэрнізацыі транспартных сістэм і дарожна-транспартнай інфраструктуры. Будзе прадоўжана ўзаемадзеянне ў адукацыі, культуры, ахове здароўя, маладзёжнай палітыцы, спорце. Асобна ў дакуменце агаворана супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
"З Мінскам нас звязвае цеснае ўзаемадзеянне, па вуліцах Масквы ходзяць сотні вырабленых у Мінску аўтобусаў, камунальных машын, дзясяткі тралейбусаў. Масквічы добра ведаюць беларускія прадукты харчавання, любяць наведваць кірмашы беларускіх тавараў - у гэтым годзе іх праведзена каля ста. Наш тавараабарот развіваецца дынамічна, спадзяюся, што так будзе і далей", - сказаў маскоўскі граданачальнік.
Ён адзначыў, што акрамя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва актыўна развіваецца ўзаемадзеянне ў сацыяльнай і культурнай сферах. "Каля 200 тыс. масквічоў маюць у сваіх пашпартах запіс, што яны нарадзіліся ў Беларусі. Беларускія спецыялісты дапамагаюць развіццю Масквы, у тым ліку на будаўніцтве метро", - адзначыў Сяргей Сабянін.
У сваю чаргу Мікалай Ладуцька назваў сімвалічным факт, што цяперашняя сустрэча мэраў праходзіць у час Дзён Мінска ў Маскве. Ён падзякаваў кіраўніцтву Масквы за канструктыўнае выбудоўванне ўзаемаадносін з беларускай сталіцай.
15 лістапада 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/57/24089
Текущая дата: 28.12.2024