Белорусский портал в Казахстане

МЗС Беларусі і Расіі правялі кансультацыі па ўзаемадзеянню ў Азіяцкім рэгіёне



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларуска-расійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па пытаннях узаемадзеяння ў Азіяцкім рэгіёне адбыліся 20 лістапада ў Маскве.  Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Андрэй Грынкевіч, расійскую - дырэктар дэпартамента Азіяцкага і Ціхаакіянскага супрацоўніцтва МЗС Бахціёр Хакімаў.

Бакі абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, намецілі напрамкі ўзаемадзеяння па шырокаму колу пытанняў, якія датычацца супрацоўніцтва з дзяржавамі рэгіёна, уключаючы Кітайскую Народную Рэспубліку, Індыю, Інданезію, В`етнам, Аўстралію.

Асаблівая ўвага ўдзелена сітуацыі ў Паўночна-Усходняй Азіі і на Карэйскім паўвостраве, абазначаны далейшыя падыходы ў развіцці дыялогу па лініі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Удзельнікі кансультацый адзначылі актуальнасць каардынацыі супрацоўніцтва ў Азіяцкім рэгіёне, дамовіліся аб далейшым падтрыманні беларуска-расійскага дыялогу і ўмацаванні ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку.

20 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/57/24106
Текущая дата: 28.12.2024