Фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" пройдзе 15-20 верасня ў Растове-на-Доне, паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
У праграме фестывалю - канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, сустрэчы са студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў, папулярнымі выканаўцамі эстрадных песень, вечар дружбы моладзі Беларусі і Расіі, маладзёжная канцэртная эстафета ў гарадах Растоўскай вобласці. У час фестывалю плануецца правядзенне пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях з удзелам прадстаўнікоў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх маладзёжных аб`яднанняў Беларусі і Расіі.
Цэнтральнай падзеяй форуму па традыцыі стане конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні, дзе ўдзельнікі з розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі і Расіі прадэманструюць сваё музычнае мастацтва. Іх таленты будзе ацэньваць прафесійнае журы. Пераможцам будуць уручаны прызы і дыпломы фестывалю, памятныя сувеніры Парламенцкага сходу.
У мерапрыемствах фестывалю традыцыйна прымаюць удзел дэпутаты Парламенцкага сходу, дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, прадстаўнікі маладзёжных аб`яднанняў і грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі, журналісты і музычныя крытыкі, мастацкія творчыя калектывы.
Заснавальнікамі фестывалю з`яўляюцца Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Фестываль праводзіцца з мэтай выхавання і фарміравання грамадзянскай пазіцыі моладзі Саюзнай дзяржавы, захавання і развіцця культурнага патэнцыялу, садзейнічання рэалізацыі творчых здольнасцей і гарманічнаму развіццю асобы, выяўлення і падтрымкі таленавітай творчай моладзі Беларусі і Расіі.
22 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/58/23075
Текущая дата: 05.11.2024