Белорусский портал в Казахстане

МАЗ паставіў 23 аўтобусы ў Іркуцк



Мінскі аўтамабільны завод паставіў у Іркуцк (Расія) партыю з 23 аўтобусаў.

Як паведамілі на МАЗе, з іх 13 аўтобусаў "МАЗ 206" экалагічнага стандарту Еўра-4 і 10 аўтобусаў "МАЗ 103" экалагічнага стандарту Еўра-5 з рухавіком Mercedes.

Усе аўтобусы адпавядаюць міжнародным патрабаванням, устаноўленым да пасажырскай тэхнікі. Аснашчаны сістэмай аэранавігацыі ГЛОНАСС, гукавымі (моўнымі) аўтаінфарматарамі, вонкавым і ўнутраным электронным табло (паказальнікамі маршрута), гучнай сувяззю вадзіцеля з салонам. Таксама прадугледжана абсталяванне для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння.

Аўтобусы МАЗа ўжо эксплуатуюцца на пасажырскіх маршрутах Іркуцкай вобласці і, як сцвярджаюць на аўтазаводзе, паспелі добра сябе зарэкамендаваць. З 2008 года ў гэты расійскі горад было пастаўлена больш як 50 адзінак.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/59/22762
Текущая дата: 05.11.2024