Белорусский портал в Казахстане

Саюзныя праграмы Беларусі і Расіі трэба прымаць хутчэй



Неабходна, каб саюзныя праграмы Беларусі і Расіі прымаліся хутчэй, заявіў 15 лютага намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Русецкі.

"Неабходна істотна паскарацца ў прыняцці рашэнняў і праходжанні праектаў. Уступленне ў СГА Расіі і нас - гэта больш жорсткая канкурэнцыя. Мы павінны жыць не павольней, а хутчэй, чым канкурэнты. Таму вельмі важна, каб саюзныя праграмы прымаліся не два-тры гады, а не больш як адзін год", - сказаў Анатоль Русецкі. Ён адзначыў, што для гэтага напрацоўваецца нарматыўная база.

Акрамя таго Анатоль Русецкі паведаміў, што сёння на пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву абмяркоўвалася пытанне аб тым, што ў саюзны бюджэт неабходна ўвесці асобны радок па фінансаванню рэгіянальнага супрацоўніцтва. "Мне здаецца, што гэта будзе апраўдана і цалкам акупіцца. Вельмі важна, каб рэгіёны прыцягваліся да сумесных праектаў, саюзных праграм", - падкрэсліў намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

15 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/62/19438
Текущая дата: 05.11.2024