Аб гэтым было заяўлена 2 красавіка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што за апошнія тры гады аб`ёмы ўзаемнага гандлю амаль падвоіліся, дасягнуўшы ў 2012 годзе каля $800 млн. "Вядома, мы пакуль не выйшлі на вынік $1 млрд., арыентавацца на які мы дамовіліся ў 2005 годзе, але ўжо амаль ушчыльную падышлі да гэтага. Пры захаванні набраных тэмпаў, лічу, у бліжэйшыя год-два мы даб`ёмся пастаўленай мэты", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.
У сваю чаргу Валерый Шанцаў падкрэсліў, што Беларусь для Ніжагародскай вобласці з`яўляецца стратэгічным партнёрам. Па выніках 2012 года яна ўвайшла ў тройку галоўных гандлёвых партнёраў для гэтага расійскага рэгіёна.
"Вядома, мы ў 2005 годзе ставілі гэту амбіцыйную задачу. Яна не здымаецца. Крызісныя з`явы 2008-2009 гадоў унеслі карэктывы, але па выніках 2012 года мы ўжо на $150 млн. перавысілі тавараабарот дакрызіснага перыяду, і рост склаў больш як 15 працэнтаў. Лічу, што калі мы ў далейшым такімі тэмпамі будзем развівацца, то да 2016 года мы гэтага мільярда дасягнём. Далей трэба развівацца і думаць аб другім мільярдзе, паколькі інвестыцый, тавараабароту, знешніх эканамічных сувязей шмат не бывае", - упэўнены Валерый Шанцаў.
Як адзначыў губернатар, цяпер бакі актыўна супрацоўнічаюць у прамысловасці, паспяхова рэалізуюць сумесныя праекты. Гэтай тэме ў тым ліку прысвечаны цяперашні візіт дэлегацыі Ніжагародскай вобласці ў Беларусь.
У Ніжагародскай вобласці таксама шырока запатрабаваны вопыт па развіццю сельскай гаспадаркі, у тым ліку лінейка тэхнікі беларускай вытворчасці. "Яна высокаэфектыўная, камфортная, з добрымі суадносінамі цаны і якасці", - адзначыў губернатар.
Акрамя таго, Валерый Шанцаў высока ацаніў смакавыя і якасныя характарыстыкі беларускіх прадуктаў харчавання, якія карыстаюцца добрым попытам у Ніжагародскай вобласці.
2 красавіка 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/62/20302
Текущая дата: 27.12.2024