Белорусский портал в Казахстане

Масква і Мінск гатовыя запрашаць да ўдзелу ў праграмах Саюзнай дзяржавы партнёраў па еўразійскай інтэграцыі



Аб гэтым заявіў на сёмым Форуме праектаў праграм Саюзнай дзяржавы 20 лістапада ў Маскве дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

"Ужо цяпер праяўляецца цікавасць да нашых праграм з боку Еўразійскай эканамічнай камісіі. Мы будзем, па-першае, дзяліцца вопытам гэтай работы, а па-другое, мы гатовыя іх запрашаць да ўдзелу ў гэтых праграмах... Могуць быць трансфармацыі з пункту гледжання пашырэння ахопу тых краін, якія ўдзельнічаюць у гэтых праграмах", — сказаў Рапота.

У той жа час ён адзначыў, што праграмы Саюзнай дзяржавы не павінны радыкальна трансфармавацца ад прыцягнення дадатковых гульцоў, бо іх механізм ужо адпрацаваны.

Рапота нагадаў, што цяпер рэалізуюцца 13 праграм, а ўсяго за час існавання Саюзнай дзяржавы такіх праграм распрацавана звыш 40.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/63/17757
Текущая дата: 29.09.2024